Сэмюэл Філіпс Хантынгтан
Сэмюэл Філіпс Хантынгтан | |
---|---|
англ.: Samuel P. Huntington | |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1927[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 2008[3][1][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Dorothy Sanborn Phillips[d][4] |
Жонка | Nancy Arkelyan Huntington[d] |
Род дзейнасці | філосаф, геапалітык, палітолаг, пісьменнік, выкладчык універсітэта, сацыёлаг, эканаміст |
Навуковая сфера | міжнародныя адносіны |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Фрэнсіс Фукуяма і John Mearsheimer[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэмюэл Філіпс Хантынгтон (англ.: Samuel Phillips Huntington; 18 красавіка 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 24 снежня 2008, Мартас-Він'ярд, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі сацыёлаг і палітолаг, аўтар канцэпцыі этнакультурнага падзелу цывілізацый, апублікаванай ім у артыкуле «Сутыкненне цывілізацый?» (The Clash of Civilizations?), апублікаванай у 1993 годзе ў часопісе Foreign Affairs, а затым у 1996 годзе ў кнізе «Сутыкненне цывілізацый».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Ельскім універсітэце, у 1948 годзе — ступень магістра ў Чыкагскім універсітэце, абараніў доктарскую дысертацыю ў Гарвардскім універсітэце, дзе і выкладаў да канца жыцця. У пачатку навуковай кар'еры стаў знакамітым, перш за ўсё, як даследчык грамадзянскага кантролю над узброенымі сіламі і тэорыі мадэрнізацыі. Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса Foreign Policy .
У 1973 працаваў намеснікам дырэктара Цэнтра міжнародных адносін; у 1977—1978 гадах — каардынатарам аддзела планавання ў Савеце нацыянальнай бяспекі ЗША; у 1978—1989 гадах — дырэктарам Цэнтра міжнародных адносін.
Паказчыкам высокага аўтарытэту Хантынгтана сярод амерыканскіх палітолагаў з'яўляецца абранне яго ў 1984—1985 гадах віцэ-прэзідэнтам, а ў 1986—1987 гадах — прэзідэнтам Амерыканскай Асацыяцыі палітычных навук.
Асноўныя працы і погляды
[правіць | правіць зыходнік]Хантынгтон — аўтар шматлікіх работ у галіне палітычнай мадэрнізацыі, міжнародных адносін, тэорыі дэмакратыі і іміграцыі. Сярод іх варта вылучыць:
- «Салдат і дзяржава: тэорыя і палітыка грамадзянска-ваенных адносін» (1957);
- «Палітычны парадак у зменлівых грамадствах» (1968);
- «Трэцяя хваля: Дэмакратызацыя ў канцы XX стагоддзя» (1991);
- «Сутыкненне цывілізацый» (1993);
- "Хто мы? Выклікі амерыканскай нацыянальнай ідэнтычнасці "(2004).
Вялікую вядомасць атрымала створаная Хантынхтонам канцэпцыя «сутыкнення цывілізацый», якая апісвае дынаміку сучасных міжнародных адносін скрозь прызму канфліктаў на цывілізацыйнай аснове. Хантынгтон выказаў меркаванне пра непазбежнасць у недалёкай будучыні супрацьстаяння паміж ісламскім і заходнім светамі, якое будзе нагадваць савецка-амерыканскае супрацьстаянне ў часы Халоднай вайны. Фактычна тая ж канцэпцыя амаль на дваццаць гадоў раней Хантынгтана была акрэслена ў працах беларускага філосафа і культуролага Мікалай Крукоўскі (1923—2013).
Іншая вядомая тэарэтычная распрацоўка Хантынгтана — канцэпцыя «хваляў дэмакратызацыі».
Зноскі
- ↑ а б Samuel Phillips Huntington // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Samuel P. Huntington // Babelio — 2007.
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/3999461/Samuel-Huntington.html
- ↑ Geni.com — 2006.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- На англійскай мове
- The Soldier and the State: The Theory and Politics of Civil-Military Relations (1957)
- The Common Defense: Strategic Programs in National Politics (1961)
- Political Order in Changing Societies (1968)
- American Politics: The Promise of Disharmony (1981)
- The Third Wave: Democratization in the Late Twentieth Century (1991)
- The Clash of Civilizations and the Remaking of World Order (1996)
- Who Are We? The Challenges to America's National Identity (2004)
- На рускай мове
- Хантингтон С. Столкновение цивилизаций. — М.: АСТ, 2003. — ISBN 5-17-007923-0
- Хантингтон С. Политический порядок в меняющихся обществах. — М.: Прогресс-Традиция, 2004. — ISBN 5-89826-194-X
- Хантингтон С. Кто мы? Вызовы американской национальной идентичности. — М.: АСТ, 2008. — ISBN 978-5-17-051209-6, ISBN 978-5-9713-8992-7
Ссылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Хантынгтана на сайце Гарвардскага ўніверсітэта Архівавана 9 красавіка 2006. (англ.)
- Дыскусія вакол цывілізацыйнай мадэлі: С. Хантынгтон адказвае апанентам
- С. Хантынгтон. Сутыкненне цывілізацый? (артыкул, 1993) (руск.)
- Сутыкненне цывілізацый (кніга, 1996) (руск.)
- Крызіс дэмакратыі Архівавана 18 снежня 2008. (англ.)
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў акрузе Дзьюкс
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта